Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека есць толькі адна мова, якая завецца роднай. Вельмі важна шанаваць і вывучаць мову свайго народа.
20 студзеня 2022г. ў навучальнай установе прайшоў беларускі чацвер. Настаўнікі рускай мовы і літаратуры Маркоўская Л.П., Джусупава О.М., Лабадаева К.М. падрыхтавалі для вучняў мерапрыемства ў форме гульні “Гучы, маё слова, жыві, мой народ!” Дэвізам мерапрыемства сталі словы: “Будзь у трэндзе – размаўляй па-беларуску!” Гульня садзейнічала развіццю чытацкага інтарэсу, паглыбленню атрыманных ведаў, раскрыццю індывідуальных схільнасцей кожнага вучня, развіццю самастойнасці, творчай актыўнасці вучняў. Як хораша і каларытна гучалі словы па-беларуску з вуснаў нашых вучняў! Гэта сведчыць аб тым, што наша моладзь імкнецца зберагчы, захаваць сваё роднае слова.
Лабадаева К.М., кіраўнік МА настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства