Последнее обновление сайта проведено 21. 11. 2024 года  

4 972 просмотров

Государственное учреждение образования

«Средняя школа №28 г. Могилёва»

 

 

г. Могилёв, ул. Вишневецкого, 12

Контактные телефоны: +375 222 700366, +375 222 645210

⇐ Вернуться на главную

Этнаграфічны музей «Спадчына»

Графік работы

Панядзелак 10.00 – 12.00
Серада 12.00 – 14.00
Чацвер 14.00 – 16.00

Кіраўнік: Астранкова Валянціна Цімафееўна

1. Тэматыка музейных экскурсій:

— «Гасцінна запрашаем у сялянскую хатку
— «Сялянскі быт нашых продкаў
— «Абрус і ручнік у сялянскай хаце
— «Адзенне беларусаў Прыдняпроўя пачатку і сярэдзіны ХХ ст.
— «Повязь пакаленняў – матулін ручнік
— «Дзяжа – гаспадыня кута
— «Ступы і жорны ў сялянскай хаце
— «Беларускае нацыянальнае адзенне і сучаснасць і інш.

Тэматычныя і аглядавыя экскурсіі праводзяць вучні-экскурсаводы на беларускай мове ў нацыянальным адзенні.

2. Музей створаны ў 1993 годзе. На дадзены момант налічваецца 258 адзінак асноўнага фонду і 28 адзінак дадатковага. Найбольш каштоўныя з іх наступныя экспанаты:
• рэлігійныя кнігі, перададзеныя ў 2003 г. Шмулянковым Д., вучнем 8-га класа. Год выдання ≈ 30-я гг. ХХ ст. (інв. № 150-153);
• люлька, вырабленая з кары ў 1922 г., перададзена ў 1997 г. Елінай В. Р. з в. Стайкі Магілёўскага р-на (інв. № 52);
• жорны вырабу 40-х гг. ХХ ст., перададзеныя ў 2000 г. Васюкевіч М.М. з в. Хонава Магілёўскага р-на (інв. № 80).

Прадстаўленыя экспанаты адлюстроўваюць гаспадарчую дзейнасць, хатні побыт, абрадавую практыку, узоры мастацкай творчасці сялян Магілёўшчыны канца XIX – пачатку XX ст.
Характэрным для музейнай экспазіцыі з’яўляецца адкрытае захаванне прадметаў, што садзейнічае выкарыстанню інтэрактыўных форм работы: наведвальнікі могуць паспрабаваць самастойна змалоць збожжа ў жорнах, патаўчы крупы, адпрасаваць бялізну, памяць лён і інш.

Напрамкі музейнай работы:
— этнаграфічны (папаўненне музейнага фонда, класіфікацыя экспанатаў, вывучэнне гісторыі стварэння экспанатаў і інш.);
— пошукава-даследчы (народны каляндар беларусаў, традыцыі беларускай сям’і, беларускае адзенне, народныя гульні і інш.);
— творчы (наладжванне экскурсій, каляндарна-абрадавых святаў, работа драматычнага гуртка, гуртка «Юны экскурсавод).
Адным з прыярытэтных напрамкаў работы музея з’яўляецца асветніцкая дзейнасць, накіраваная на аднаўленне каляндарна-абрадавых традыцый з улікам мясцовых асаблівасцей і прыцягненне да ўдзелу ў гадавым коле святаў бацькоў, настаўнікаў і жыхароў мікразоны школы.

Экспазіцыі музея:

— «Бабін кут. У гэтым раздзеле наведвальнікі могуць пазнаёміцца з посудам і прыладамі (дзяжа, маслабойка, калаўрот, пралка), якімі карысталася жанчына ў сваім побыце.

— «Побыт і рамёствы. У гэтым раздзеле прадстаўлены прылады працы, вырабленыя з дрэва, кары, лазы, гліны (жорны, ступа, ільномялка, цэп для абмалота збожжа і інш.), якія былі неабходныя нашым продкам у паўсядзённым працоўным жыцці.

— «Беларускае нацыянальнае адзенне. Раздзел сведчыць аб асаблівасцях жаночага і мужчынскага адзення жыхароў Прыдняпроўскага краю пачатку і сярэдзіны ХХ стагоддзя (андарак, сарочкі, камізэлькі, хусткі, нагавіцы, лапці, боты і інш.).

— «Ад бабулі да ўнукаў. Дадзены раздзел адлюстроўвае працяг традыцый народных промыслаў нашых продкаў вучнямі школы. Тут прадстаўлены вырабы з саломкі, ільну, лазы, бяросты, вышыўка і інш. Аб сувязі пакаленняў сведчыць герб Рэспублікі Беларусь узору 1995 г., які вытканы рукамі нашай выпускніцы ў 2002 г.

Больш пашырана з экспанатамі музея можна пазнаёміцца, звярнуўшыся да прагляду віртуальнага тура па музеі, змешчанага на сайце школы.

Нашы дасягненні:

2022 г.
– 1 месца па выніках гарадскога этапу пазнавальнага этнаграфічнага марафону «Времена года. Календарь традиций»

2023 г.
– дыплом 1 ступені гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;
– пераможца гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак інтэрактыўных заняткаў (мерапрыемстваў) аб’яднанняў па інтарэсах;
– дыплом 2 ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак інтэрактыўных заняткаў (мерапрыемстваў) аб’яднанняў па інтарэсах;
– дыплом 2 ступені рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак інтэрактыўных заняткаў (мерапрыемстваў) аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага, турысцка-краязнаўчага, ваенна-патрыятычнага профіляў

2024 г.
– дыплом 2 ступені гарадскога пазнавальнага этнакраязнаўчага марафону «Времена года. Календарь традиций»;
– дыплом I ступені гарадскога этапу рэспубліканскіх мерапрыемстваў панарамы педагагічнага вопыту «Музеи учреждений образования: эффективные практики гражданско-патриотического воспитания»;
–– дыплом III ступені абласнога этапу панарамы педагагічнага вопыту;
– дыплом III ступені абласнога этапу рэспубліканскага этапу конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;
– дыплом II ступені гарадскога этнаграфічнага марафону «Времена года. Календарь традиций»;
– дыплом I ступені гарадскога этапу рэспубліканскіх мерапрыемстваў панарамы педагагічнага вопыту (праект «Віртуальны тур па музеі);
– дыплом III ступені абласнога этапу рэспубліканскіх мерапрыемстваў панарамы педагагічнага вопыту (праект «Віртуальны тур па музеі).

Виртуальный тур по музею

День позитива

Беларускамоўны чацвер: музейная вандроўка

У беларускай хатцы гаворым па-беларуску

Беларускамоўны чацвер: сустракаем гасцей!

Абрад Вялікдня

А ў нас у школе «казу вадзілі»...

Беларускамоўны чацвер. Запрашае этнаграфічны музей «Спадчына»

Беларускамоўны чацвер. Каза ў госці да нас завітала

 
 
 
 
 
 
 
 


Министерство образования Республики Беларусь
Главный информационно-аналитический центр Министерства образования Республики Беларусь
Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования»
МГОИРО
Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
Интернет-портал "Молодёжь Беларуси"
Детский правовой сайт
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр туризма и краеведения детей и молодежи «Паруса» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр творчества детей и молодёжи «Эверест» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр творчества детей и молодёжи «Родничок» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Многопрофильный центр по работе с детьми и молодёжью «Юность» г.Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Эколого-биологический центр детей и молодёжи г. Могилёва»
БЕЛОРУССКО-РОССИЙСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ
Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия
Учреждение образования «Могилёвский государственный машиностроительный профессионально-технический колледж»
Государственное учреждение образования «Могилевский городской центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»
Центры, дружественные подросткам
Молодёжный парламент при Могилёвском городском Совете депутатов