Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Сення гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову!
3 лютага 2022 года у рамках адзінага дня беларускага маўлення сярод вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Cярэдняя школа №28 г. Магілёва» метадычным аб’яднаннем настаунікаў хіміі, біялогіі, геаграфіі і працоўнага навучання была праведзена імгненная латарэя «Ведай родную мову!».
Мэта: развіваць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць любоў да сваёй Радзімы.
У кожнага ўдзельніка была магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, інтэлектуальны патэнцыял, узровень пісьменнасці.
Вучні 8 «Б» праводзілі імгненную латарэю. Беларускія словы трэба было замяніць па значэнні на рускія. За правільныя адказы дзеці атрымлівалі салодкія падарункі.
Удзельнікі атрымалі задавальненне ад праведзенага мерапрыемства.
Метадычнае аб’яднанне настаунікаў хіміі, біялогіі, геаграфіі і працоўнага навучання