17 лютага 2022 года настаўнікі метадычнага аб’яднання беларускай мовы і літаратуры правялі шэраг мерапрыемстваў у рамках беларускамоўнага чацвярга, якія былі прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, якое адзначаецца ў свеце 21 лютага.
У кожным класе былі праведзены інфармацыйныя хвілінкі.
Астранкова В.Ц. сумесна з загадчыкам бібліятэкі наладзілі літаратурную гасцёўню “Пагавары са мной на мове, на нашай роднай…”, дзе вялікая ўвага была ўдзелена 85-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, нашага земляка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы М. Стральцова. Таксама была прапанавана прэзентацыя кніг юбіляра, якія ўваходзяць у фонд школьнай бібліятэкі.
Лебедзеў А. У. праводзіў на перапынках моўныя гульні, падчас якіх вучні рознага ўзросту ў гульнёвай форме маглі праверыць свае веды і здабыць новыя.
Н. П. Чукава з вучнямі 7-х класаў зрабіла экскурс у мінулыя часы. Падчас завочнай вандроўкі вучні пазнаёміліся з вялікім укладам культурных дзеячаў Беларусі ў станаўленне і развіццё беларускага слова на славянскіх землях.
А.В.Асадчая правяла конкурс малюнкаў і вершаў, прысвечаных прыгажосці і пявучасці роднай мовы.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Чукава Надзея Паўлаўна