У Разгуляй-чацвер масленічнага тыдня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №28 г. Магілёва” Масленіцу шанавалі.
Вучні 7 класаў наладзілі для навучэнцаў пачатковай школы, а таксама для настаўнікаў святочнае гулянне. Як заўсёды, гэта свята суправаджалася музыкай, спевамі, жартамі, спартыўнымі гульнямі.
У заключэнні свята ўсе мелі магчымасць пачаставацца смачнымі блінамі ды пірагамі, якія былі выпечаны самімі вучнямі і іх бацькамі.
Валянціна Цімафееўна Астранкова, загадчык этнаграфічнага музея «Спадчына»