«Память – наша совесть,
Она, как сила, нам нужна.»
Адным з галоўных напрамкаў дзейнайці этнаграфічнага музея «Спадчына» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва» з’яўляецца выхаванне ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму і гонару за гераічнае мінулае свайго народа.
Напярэдадні вялікага свята Перамогі ў музеі аформлена зменная вітрына – экспазіцыя «Героі маёй сям’і», дзе прадстаўлены сапраўдныя фотаздымкі, дакументы, узнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – родных і блізкіх вучняў і настаўнікаў нашай школы.
Кожны наведвальнік можа пачуць тут цікавыя гісторыі пра абаронцаў нашай Радзімы. Вучні з гонарам расказваюць сябрам пра сваіх гераічных продкаў.
Валянціна Цімафееўна Астранкова,
кіраўнік энаграфічнага музея «Спадчына»