У знак пашаны яе вялікасці кнізе Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва” кожны год разам з краінай адзначае Дзень беларускага пісьменства.
“Францыск Скарына… Якое сэрца беларуса не зварухнецца з гордасцю і ўдзячнасцю пры гэтым імені.” (Анатоль Вярцінскі)
У час музычна-літаратурнай кампазіцыі, якая была падрыхтавана вучнямі старэйшых класаў, гледачы яшчэ раз змаглі ўспомніць складаны шлях друкаванай кнігі на беларускіх землях і дакладна на Магілёўшчыне. На працягу мерапрыемства ў вершах, песнях гучала мілагучнае роднае слова.
Да свята таксама быў аформлены стэнд “Адкуль да нас прыйшла кніга”, а для малодшых сваіх сяброў старшакласнікі падрыхтавалі тэатралізаваныя пяцімінуткі “З дзедам Усяведам”.
Астранкова Валянціна Цімафееўна, загадчык
этнаграфічнага музея, настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
Даніленка Маргарыта Мікалаеўна, настаўнік
гісторыі і грамадазнаўства