23 сакавіка 2023 года на базе этнаграфічнага музея “Спадчына” ДУА “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва” прайшоў 3-ці этап гарадскога пазнавальнага этнакраязнаўчага марафона “Поры года. Каляндар традыцый” для вучняў 6-7 класаў. Члены гуртка “Спадчына” прапанавалі кіраўнікам музеяў, удзельнікам этнамарафона прагляд абрада “Гуканне вясны”, а таксама ў вучняў была магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе “Велікодны сувенір”.
У дадзеным этапе каманда нашай школы заняла першае месца.
В. Ц. Астранкова, загадчык этнаграфічнага музея “Спадчына”