І кружыцца планета Куляшова,
І песня пра Алесю ўсё гучыць…
6 лютага 2024 года, у памятны дзень стодзесяцігоддзя з дня нараджэння славутага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова (1914-1978), у бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва” адбылася літаратурная гадзіна “І кружыцца планета Куляшова”, прысвечаная стодзесяцігадоваму юбілею славутага пісьменніка Магілёўшчыны — Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, імя якога носіць Магілёўскі дзяржаўны педагагічны універсітэт горада Магілёва.
Увазе карыстальнікаў бібліятэкі было прапанавана літаратурнае падарожжа у выглядзе віртуяльнага знаёмства з маленствам, жыццём і творчасцю пісьменніка, якое прапанавала для навучэнцаў ХI класа супрацоўнік бібліятэкі Ірына Паўловіч. Яно не пакінула неабыякавымі да паэзіі вучняў установы адукацыі. Вучні па-новаму адкрылі для сябе гучанне паэзіі Аркадзя Куляшова, пранікліся болем і жалем да лёсу загінуўшых герояў часу Вялікай Айчыннай вайны, якія не вярнуліся з Поля бітвы дамоў,аддаўшы сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы.
Тэма вайны, паэта і паэзіі, яе вялікай місіі — прызначэння паэта на Зямлі -абуджаць сапраўднай лірай людскія сэрцы, чырвонай ніткай праходзіць праз усю творчасць пісьменніка. Паэт пісаў многа твораў пра свой родны кут, успамінаў былыя гады ваеннага ліхалецця.
Аркадзь Куляшоў доўгі час уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», а таксама працаваў карэспандэнтам у раённай газеце, на Беларускім радыё і быў кінарэжысёрам Беларускага кінематографа. Вершы яго пакладзены на музыку: “Бывай, ня вернешся,Алеся” (песня “Алеся”на словы беларускага кампазітара Ігара Лучанка).
Па матывах незабыўных твораў Аркадзя Аляксандравіча Куляшова зняты кіностужкі ваеннай тэматыкі Беларускім кінематографам пад кіраўніцтвам кінорэжысёра Міхаіла Пташука.
Памёр Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў у 1978 годзе. Пахаваны на Ўсходніх Могілках Мінска, дзе паэту ўсталявана мемарыяльная надмагільная памятная пліта і абеліск.
Тэма вайны, паэта і паэзіі, яе вялікай місіі — прызначэння паэта на Зямлі -абуджаць людскія сэрцы, чырвонай ніткай праходзіць праз усю творчасць пісьменніка. Паэт пісаў многа твораў пра свой родны кут, успамінаў былыя гады ваеннага ліхалецця.
Навучэнцы азнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай “І кружыцца планета Куляшова”і засталіся задаволеныя ад прагляда, адкрыўшы для сябе паэзію са зборнікаў вершаў, паэм і балад пісьменніка.
Няхай гучыць з натхненнем ліра паэта, да гучання якой дакрануліся наведвальнікі кніжнай выставы!
Ірына Васільеўна Паўловіч, загадчык бібліятэкі
дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва”