У першы дзень апошняга зімняга месяца ў школе адбыўся чарговы беларускамоўны чацвер. Цэнтральным мерапрыемствам стаў QR-квест “Літаратурная старонка”.
Удзел у квесце прынялі вучні V-XI-ага класаў. Згодна ўмове ім неабходна было знайсці сем QR-пытанняў, адказаць на іх і з канкрэтных літар адказаў сабраць зашыфраванае слова.
Тэматыка літаратурных пытанняў вызначалася разнастайнасцю: ад роздумаў над творамі патрыятычнага зместу да твораў аб Вялікай Айчыннай вайне. Таксама разважалі вучні аб маральным харастве чалавека, мілагучнасці вершаванай роднай мовы, арыгінальнасці мастакоў слова.
Самымі кемлівымі прызналі вучняў VIII “Б” і IX “В” класаў. Яны першымі не толькі разгадалі ключавое слова QR-квесту (Радзіма), а яшчэ прыгадалі вядомыя творы пра Бацькаўшчыну.
Аляксандр Уладзіміравіч Лебедзеў,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры