2 мая 2024 года для вучняў VI класа была праведзена віртуальная экскурсія «Беларуская хатка». Сённяшнія школьнікі, якія жывуць у горадзе, ужо не маюць ніякага ўяўлення пра тое, як жылі іх продкі яшчэ нядаўна. Дзеці даведаліся, адкуль пайшоў выраз «танцаваць ад печы», якое значэнне мела дзяжа, а таксама чаму адзін з кутоў у хаце называўся чырвоным. Сялянская хата ўразіла гледачоў сціплым, але вельмі ўтульным і зручным убранствам. Дзеці ўбачылі, колькі сіл і таленту ўкладвалі простыя вясковыя людзі, стараючыся зрабіць сваю хатку прыгожай.