Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Вучнi V «А» класа жадаюць нашай роднай мове квітнець і зіхацець прыгажосцю і мілагучнасцю!
Ларыса Аляксееўна Даўгяла,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
дзяржаўнай ўстановы адукацыі
«Сярэдняя школа №28 г. Магілёва»






























