…Ніякае багацце людзей не бывае
багацей за іх родную мову.
Якуб Колас
20 лютага 2026 года, напярэдадні свята — Дня роднай мовы, якое адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, адбылася літаратурная гасцёўня пад назвай «Дала нам маці гэту мову», прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні VI класа.
Гучала роднае слова.Увазе прысутных былі прадстаўлены вершы пра родны край: Рыгора Барадуліна «Мая мова», Генадзя Бураўкіна «Люблю свой край», Максіма Танка «Родная мова», магілеўскіх паэтаў Васіля Карпечанкі і Алеся Казекі, іншыя знакамітыя творы пра самабытную мову беларускага народа, родную зямлю і яе незалежны вольны народ.
Вучні таксама азнаёміліся з новыми выданнями кніг беларускіх аўтараў, — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Караткевіча, Пімена Панчанкі.
Літаратурная гасцёўня прайшла ў цёплай добразычлівай атмасферы, прасякнутай любоўю да роднага слова.
Зараз у бібліятэцы размешчана тэматычная кніжная выстава «Родная мова, цудоўная мова!», на якой экспануюцца кнігі беларускіх пісьменікаў.
Ларыса Пятроўна Філімонава, бібліятэкар
дзяржаўнай ўстановы адукацыі
«Сярэдняя школа № 28 г.Магілева
імя Героя Савецкага Саюза А.А.Мельнікава»










































