Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
Ў вянках лясоў і стужак рэк.
Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная,
І роўных ёй — нідзе няма.
Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Таму першы перапынак сёння, 14 лютага 2019 года, 4 «А» клас прысвяціў шчодрасці нашай Радзімы – Беларусі.
Беларусь — зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь — так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі, працавітымі і шчырымі людзьмі.
Вучні і іх бацькі сабралі сямейныя фотаздымкі – і атрымалася багатая фотавыстава. Тут можна ўбачыць усё тое, чым багата наша зямля: лясы і рэкі, лугі і палі, грыбы і ягады, садавіну і гародніну. І галоўнае –шчаслівыя твары беларусаў!