Последнее обновление сайта проведено 14. 11. 2024 года  

426 просмотров

Государственное учреждение образования

«Средняя школа №28 г. Могилёва»

 

 

г. Могилёв, ул. Вишневецкого, 12

Контактные телефоны: +375 222 700366, +375 222 645210

⇐ Вернуться на главную

Беларускамоўны чацвер: А мы па-беларуску не толькі размаўляем!

Новы тыдзень прывёў у госці да вучняў і настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г.Магілёва” чарговы беларускамоўны чацвер. Але на гэтым тыдні чацвер быў не зусім звычайным: у рэкрэацыі першага паверха кожны перапынак ператвараўся ў сапраўднае свята! На працягу дня вучні пачатковых класаў апынуліся спачатку ў моры паэзіі, потым перанесліся на хвалі музыкі, а напрыканцы навучальнага дня трапілі ў казку…

Пад гукі беларускай музыкі сустрэліся вучні школы з канкурсантамі – чытальнікамі беларускіх вершаў. Прадстаўнікі другіх класаў так прыгожа і выразна чыталі на памяць вершы на роднай мове, што гледачы дарылі кожнаму з іх шчырыя апладысменты. Пераможцай конкурсу стала вучаніца 2 “А” класа Старавойтава Вікторыя, якая нават і апранулася ў сукенку з беларускай сімволікай. Астатнім удзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы лаўрэатаў.

Наступны перапынак заінтрыгаваў жыхароў школы тым, што ў руках дзяўчынак з’явіліся… лялькі! І зноў конкурс! Кожная з дзяўчат не толькі распавядала пра сваю любімую ляльку, рыхтавала для яе візітоўку, але і спявала ёй калыханку на беларускай мове.

Завяршыўся беларускамоўны чацвер казкай “Піліпка-сынок”, якую дзеці з задавальненнем прагледзелі на вялікім экране. А потым адбыўся цуд! Дар’я Міцягіна, што вучыцца ў 2 “Б” класе, прапанавала ўсім прыняць удзел у пастаноўцы беларускай народнай казкі “Муха-пяюха”. Дар’я разам з бацькамі падрыхтавала для дабраахвотнікаў своеасаблівыя лялькі-лыжкі. Ад жадаючых прыняць удзел у казачным тэатры адбою не было!

Вось так паэтычна-песенна-казачна праходзяць чацвяргі ў сярэдняй школе № 28 г.Магілёва! Вельмі прыемна бачыць, як маленькія жыхары нашай любімай краіны, што толькі вучацца размаўляць на роднай мове, з задавальненнем чытаюць на ёй вершы, спяваюць і ставяць спектаклі.


Министерство образования Республики Беларусь
Главный информационно-аналитический центр Министерства образования Республики Беларусь
Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования»
МГОИРО
Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
Интернет-портал "Молодёжь Беларуси"
Детский правовой сайт
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр туризма и краеведения детей и молодежи «Паруса» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр творчества детей и молодёжи «Эверест» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр творчества детей и молодёжи «Родничок» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Многопрофильный центр по работе с детьми и молодёжью «Юность» г.Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Эколого-биологический центр детей и молодёжи г. Могилёва»
БЕЛОРУССКО-РОССИЙСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ
Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия
Учреждение образования «Могилёвский государственный машиностроительный профессионально-технический колледж»
Государственное учреждение образования «Могилевский городской центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»
Центры, дружественные подросткам
Молодёжный парламент при Могилёвском городском Совете депутатов