Беларускамоўны чацвер 11 мая 2017 года выдаўся насычаным для вучняў трэціх класаў нашай школы. На перапынках дзеці спяшаліся выйсці з кабінетаў, бо ведалі, што ў фае адбываецца нешта цікавае і захапляючае. На першым перапынку школьнікі здзейснілі віртуальнае міні-падарожжа па літаратурнай Беларусі, даведаліся пра родныя мясціны многіх беларускіх паэтаў і пачулі ўрыўкі з іх твораў.
Другі перапынак парадаваў невялічкім канцэртам. Дарошчанка Анастасія і Халіна Дарына выканалі для аднакласнікаў песні “Беларусачка” і “Мая Радзіма”.
Ну а на трэцім перапынку дзеці апынуліся ў такім любімым для іх свеце мультфільмаў. Школьная бібліятэка гасцінна запрасіла вучняў на прагляд мультфільма на беларускай мове “Лясная школа”.
А ў той час, калі малодшыя школьнікі чыталі вершы, спявалі ды глядзелі мультфільмы, вучні шостых і сёмых класаў не адпачывалі. Яны старанна разгадвалі шарады, прапанаваныя ім настаўнікам Лебедзевым А.У. Кожнаму хацелася быць самым кемлівым і першым знайсці адгадку.