Штотыдзень ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №28 г. Магілёва” ладзяцца беларускамоўныя чацвяргі. Разнастайныя па змесце і форме, яны абуджаюць у нашых вучняў цікавасць да роднай мовы.
Чарговы “беларускамоўны чацвер”, які адбыўся 14 верасня 2017 года, прыкметна змяніў фармат. У гэты дзень адбылося спартыўна-пазнавальнае мерапрыемства “Алімпійскі чэмпіён”. Дзяўчынкам і хлопчыкам прапанавалі выканаць некалькі заданняў: скочыць як мага далей, а потым правільна адказаць на пытанне таго сектара, куды “прыляцеў” удзельнік конкурсу. Самымі спартыўнымі і эрудыраванымі ў вобласці айчыннай філалогіі прызналі вучняў 8 “Б” класа. Іх супернікі, вучні 5-9 класаў, таксама выступілі ўдала.
Мерапрыемства завяршылася ўзнагароджаннем: салодкія падарункі атрымалі пераможцы. Яны, як і ўдзельнікі конкурсу, выявілі жаданне вывучаць беларускую мову, выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці.