Мы, вучнi 3 «А» i 3 «Б» класаў, беларускамоўны чацвер прысвяцiлi творам вуснай народнай творчасцi. Абрадавыя, лiрычныя, калыбельныя песнi, прыказкi, прымаўкi, загадкi, пацешкi i казкi. Кожны з нас падрыхтаваў твор, якi яму найбольш спадабаўся. Нашы выступленнi мы аформiлi ў выглядзе часопiса, кнiжкi-малышкi. Калi мы вас зацiкавiлi, заходзьце да нас у госцi, каб пагартаць яго старонкi.
Вучнi 3 «А» i 3 «Б» класаў
дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №28 г. Магілёва»