Падчас сустрэчы 7 сакавіка 2024 года на тему “Адкрываю нанова беларускае роднае слова” звонка гучала родная мова , жывая, непаўторная, інтэлігентная. Тая мова, якую стварылі беларускія паэты, пераканаўшы ўвесь свет, што па-беларуску можна пісаць і санеты, і трыялеты, і актавы, і рандо. Гыта тая мова, якая і сёння акрыляе душу, дае надзею на светлую будучыню, вучыць нас спяваць і верыць.
Вучні VI класаў 14 сакавіка суместна з настаўніцай математыкі стварылі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Усе жадаючыя выказалі шчырае, пяшчотнае, ласкавае прызнанне роднай мове. Мілагучнасць, плаўнасць, меладычнасць нашай мовы адзначылі ўдзельнікі пры складанні воблака слоў. Не сакрэт, што правільна ўжытае слова – паказчык культуры маўлення. Вучні падарожнічалі ў краіну слова, беларускага, роднага, гаваркога.Адзначылі, што слова — скарбніца гісторыі народа. Дзеці змаглі акунуцца ў атмасферу самабытнасці і непаўторнасці роднага слова.