24 кастрычніка для вучняў II «Г» класа была праведзена гульня «Роднай мовы гук чароўны». Вучні з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах: адгадвалі беларускія загадкі, карысталіся слоўнікамі (знаходзілі ў іх тлумачэнне і пераклад слоў), успаміналі прыказкі і прымаўкі. Пасля заканчэння мерапрыемства рабяты згадзіліся з тым, што ведаць беларускую мову – гэта вельмі цікава і займальна.