У чарговы беларускамоўны чацвер у пакоі этнаграфічнага музея гаспадары шчыра сустракалі калядоўшчыкаў. Удзельнікамі сустрэчы сталі вучні 3-х, 6-га і 8-га класаў. Святочнае адзенне, песні, танцы, калядныя гульні стварылі прыўзняты і вясёлы настрой ва ўсіх удзельнікаў. У час правядзення свята ўсе прысутныя пашырылі свае веды пра народнае свята Калядкі.
В.Ц. Астранкова, загадчык этнаграфічнага музея,
М.М. Даніленка, настаўнік гісторыі