04 красавіка 2024 года ў нашай школе прайшла інтэрактыўная гульня «Людзі Беларусі». У ёй удзельнічалі вучні пятых класаў. Яны вельмі актыўна адказвалі на пытанні, спаборнічаючы адзін з адным. Перад пачаткам гульні пяцікласнікі падзяліліся на каманды, выбралі капітанаў і далі назву камандам. І гульня пачалася.
Каманда-пераможца атрымала салодкія прызы. Каманды, якія занялі 2, 3 месцы, таксама не засталіся без падарункаў. Вучням мерапрыемства вельмі спадабалася і абудзіла зацікаўленасць і жаданне ўдзельнічаць у новых спаборніцтвах.