“Традыцыі беларускага народа”. Пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў групе падоўжанага дня для вучняў трэціх-чацвёртых класаў у беларускамоўны чацвер 12 сакавіка 2020 года. Хто з нас не любіў у дзяцінстве частавацца смачнымі блінамі на Масленіцу? А біцца яйкамі на Вялікдзень? Пры гэтым яшчэ і песні спяваць, карагоды вадзіць. Усім вядомы гэтыя беларускія святы. А яшчэ Каляды, Купалле, Дажынкі і іншыя. Народ жыў, пакуль жывы яго традыцыі. Таму і паўтараем мы іх з дзецьмі, каб не забыць мінулае нашых продкаў, каб перадаць яго нашым нашчадкам.
І.В. Рыжкова, выхавацель групы падоўжанага дня
дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №28 г.Магілёва”