26 сакавіка 2020 года ў групе падоўжанага дня вучняў 2-х класаў прайшоў “Турнір знаўцаў роднай мовы”. Мэтай мерапрыемства было ўзбагачэнне слоўнікавага запасу і маўленчай дзейнасці вучняў. Да дзяцей завіталі дзве сяброўкі-прыгажуні Фанетыка і Графіка. Яны прапаноўвалі дзецям разнастайныя конкурсы і заданні. Выхаванцы групы падоўжанага дня актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве. А напрыканцы турніру сяброўкі-прыгажуні частавалі дзяцей беларускімі цукеркамі.
Вольга Мікалаеўна Бранава,
выхавацель групы падоўжанага дня
дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва”