Час імкнецца наперад няспынна, але самае лепшае і непаўторнае застаецца заўжды побач…
Настаўнікі матэматыкі, фізікі і інфарматыкі праводзілі мепрыемства на беларускай мове.
29 лютага 2024 года прайшла акцыя “Астранамічныя з’явы ў беларускай паэзіі” . Яе ўдзельнікамі сталі вучні X-XI класаў і настаўніца астраноміі Драгальчук В.В.
Дзеці дэкламавалі вершы беларускіх класікаў, якія напісаны на тему астранамічных з’яў.
А таксама правялі QR- квэст на тему “Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова”, у якой прымалі ўдзел вучні 5-9 класаў.
Дзеці адчулі багацце адценняў слоў-перакладаў, паспрабавалі праявіць свае здольнасці ў ролі перакладчыкаў. Хочацца адзначыць, што роднае слова — гэта не толькі найважнейшы сродак нашага духоўнага развіцця, яно з’яўляецца самай прыкметнай адзнакай нацыянальнай прыналежнасці чалавека.