Тэматычная выстава-прагляд да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.
3 лістапада 2022 года, у знамянальны дзень нараджэння славутага пісьменніка-класіка зямлі беларускай Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча) (1882-1956),у бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілева” з выхаванцамі аздараўленчага лагера “Крынічка” адбылося мерапрыемства “Беларускамоўны чацвер у бібліятэцы”, дзе наведвальнікі азнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай і незабыўнымі творамі Якуба Коласа.
Былі выразна прачытаны вершы паэта: “Восень”, “На рэчцы зімою”, урывак
з паэмы “Міхасёвы прыгоды” і іншыя.
Выстава да дня нараджэння пісьменніка выклікала жывы інтарэс у выхаван-цаў лагера.
Дзеці пакінулі бібліятэку з кнігамі Коласа, каб яшчэ раз дакрануцца да цудоўнага і мілагучнага гучання “коласаўскай”, роднай сэрцу паэзіі.
Ірына Васільеўна Паўловіч, загадчык бібліятэкі
дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа № 28 г. Магілева”