11 студзеня 2024 года вучні I «А» і I «В» класа адправіліся ў цікавую вандроўку па роднай Беларусі. Велічная і загадкавая прырода нашай роднай зямлі.
Дзеці разам з настаўнікамі пабывалі ў дзівосных лясах, каля блакітных рэк і азёр, на духмяных лугах і багатых палетках.
Яшчэ на гэтых занятках вучні пазнаёміліся з новымі беларускімі словамі, даведаліся што яны абазначаюць, навучыліся правільна іх вымаўляць і суадносіць з малюнкамі.