“Калі ласка”, “дзякуй”, “добры дзень” –
Ветлівыя словы чую ад людзей.
Ветлівымі словамі трэба даражыць,
З ветлівымі словамі лёгка жыць!
Т. Кляшторная
Ветлівыя словы… А ці патрэбны яны ў зносінах паміж людзьмі? Вось гэта і высвятлялі вучні II «Б» і II «Г» класаў. 21 снежня 2023 года, ў час правядзення пазнавальнай гульні “Ветлівымі словамі трэба даражыць”, вучні даведаліся пра гісторыю ўзнікнення Сусветнага дня прывітанняў, аб незвычайных прывітаннях у розных народаў свету. Гучалі вершы пра ветлівыя словы. А праз гульню “Падкажы чароўнае слова”, дзеці вучыліся выкарыстоўваць словы прывітання, удзячнасці і падзякі. Сустрэча была пазнавальнай, цікавай і карыснай.