У чарговы беларускамоўны чацвер 27 студзеня 2022 года этнаграфічны музей «Спадчына» ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Магілёва» наведалі вучні 9-га класа ДУА «Сярэдняя школа №13 г. Магілёва».
Ім была прапанавана экскурсія па музеі з акцэнтам увагі на працоўную дзейнасць беларусаў і беларускі народны касцюм. Таксама ўдзельнікі прагледзелі відэазапіс свята Калядкі, якое было праведзена ў музеі падчас Каляд.
Наведвальнікі выказалі ўдзячнасць за наладжаную сустрэчу.
Загадчык этнаграфічнага музея «Спадчына»
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Астранкова Валянціна