25 студзеня 2024 года адбыўся чарговы беларускамоўны чацвер у нашай школе. ВМА настаўнікаў прыродазнаўчага цыкла і працоўнага навучання падрыхтавалі дзецям займальнае завочнае падарожжа па месцах Беларусі. Школьнікі весела і карысна правялі час, адказваючы на пытанні віктарыны, а салодкі пачастунак зрабіў гульню яшчэ цікавей.