Кафедра гісторыка-культурнай спадчыны ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” праводзіць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” (напрамак – культурная спадчына і турызм).
Маладыя спецыялісты, акрамя гістарычных і музеязнаўчых ведаў, валодаюць беларускай, англійскай, польскай і лацінскай мовамі. Выпускнікі кафедры падрыхтаваны ў галіне менеджменту, маркетынгу, нарматыўна-прававога забеспячэння музейнай, турыстычнай і помніка-ахоўнай дзейнасці, навукова-фондавай работы музеяў, праектавання музейных экспазіцый, экскурсазнаўства, выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у музейнай і турыстычнай галіне; маюць вопыт арганізацыі культурна-адукацыйнай работы музеяў з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў.
Усе жадаючыя паступаць на вышэй прыгаданую спецыяльнасць змогуць атрымаць кампетэнтную кансультацыю па пытаннях паступлення і атрымання адукацыі.
Дні адчыненых дзвярэй факультэта:
28 студзеня 2023 г.,
25 лютага 2023 г.,
18 сакавіка 2023 г.
15 красавіка 2023 г.
Пачатак а 12 гадзіне.