12 мая 2022 г. у ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Магілёва» у беларускамоўны чацвер настаўнікі метадычнага аб’яднання хіміі, біялогіі, геаграфіі, працоўнага навучання правялі пазакласнае мерапрыемства – экалагічную вандроўку па запаведных мясцінах краіны. Вучні завочна пабывалі у нацыянальных парках і запаведніках Беларусі. Дзеці з вялікай цікавасцю паглядзелі прэзентацыю, відэафільм аб запаведніках, заказніках і нацыянальных парках, якія створаны на тэрыторыі нашай краіны. Пасля вучны адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі пра жывёл і расліны, якія занесены у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Усе удзельнікі атрымалі задавальненне ад праведзенага мерапрыемства.