Стала добрай традыцыяй у шосты школьны дзень узаеманаведванне вучнямі школьных музеяў горада. Нашы вучні пабывалі ў музеях школ № 31, 34, 35, 22. 8 красавіка мы гасцінна сустрэлі ў нашым школьным этнаграфічным музеі “Спадчына” вучняў 6 “В” класа школы № 19.
У час інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі пазнаёміліся з бытам і працай, з традыцыямі і культурай жыхароў Прыдняпроўя ХХ стагоддзя. Вучні актыўна прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне “Традыцыйнае адзенне беларусаў сярэдзіны ХХ стагоддзя”, а таксама ў майстар-класе па вырабу птушак-вяснянак.
Астранкова В. Ц., загадчык этнаграфічнага музея “Спадчына”
ДУА “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва”

































