“Гучы, родная мова!” – пад такой назвай прайшоў чарговы беларускі чацвер у 4 “А” класе.
Усім класам рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства: адшуквалі цікавыя вершы, малюнкі да іх, прыносілі зборнікі вершаў розных беларускіх паэтаў. Вельмі спадабаліся вершы, якія вучні класа вывучылі на памяць. Дзеці знаёміліся з творчасцю некаторых паэтаў, а таксама з інтарэсам разглядвалі партрэты беларускіх творцаў. Новыя веды і добры настрой атрымаў увесь наш клас.