28 верасня 2023 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, для вучняў у групе падоўжанага дня № 4 была праведзена гульня «Беларускія прыказкі і прымаўкі». Дзецi пазнаёміліся з беларускімі народнымi прыказкамі і прымаўкамі, адказвалi на пытаннi i, традыцыйна, размаўлялi па-беларуску. Навучэнцы імкнуліся паказаць свае веды, выконвалі розныя творчыя заданні. Мерапрыемства садзейнічала развіццю вуснага маўлення, кемлівасці. Сярод вучняў панаваў добры настрой. Гульня «Беларускія прыказкі і прымаўкі» прайшла цікава і эмацыянальна.
Таццяна Сяргееўна Лабкова,
выхавацель групы падоўжанага дня
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва»