17 сакавіка 2022 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, для вучняў у групе падоўжанага дня № 4 была праведзена гульня «Беларускія прыказкі і прымаўкі». Навучэнцы падзяліліся на дзве каманды і з захапленнем уключыліся ў работу. За выкананне заданняў каманды атрымлівалі «сонейка» ці «хмарку». Удзельнікі кожнай каманды імкнуліся паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры, выконвалі розныя творчыя заданні. Мерапрыемства садзейнічала развіццю вуснага маўлення, кемлівасці, умення працаваць у камандзе. Сярод вучняў панаваў добры настрой. Гульня «Беларускія прыказкі і прымаўкі» прайшла цікава і эмацыянальна.
Таццяна Сяргееўна Лабкова,
выхавацель групы падоўжанага дня
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва»