Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека есць толькі адна мова, якая завецца роднай. Вельмі важна шанаваць і вывучаць мову свайго народа.
11 красавіка 2024г. ў навучальнай установе прайшоў беларускі чацвер. Настаўнік рускай мовы і літаратуры Лабадаева К.М. падрыхтавала для вучняў V “Б” класа мерапрыемства ў форме гульні “Пагуляем ў роднае слова”” Дэвізам мерапрыемства сталі словы: “Будзь у трэндзе – размаўляй па- беларуску!” Гульня садзейнічала развіццю чытацкага інтарэсу, паглыбленню атрыманных ведаў, раскрыццю індывідуальных схільнасцей кожнага вучня, развіццю самастойнасці, творчай актыўнасці вучняў. Як хораша і каларытна гучалі словы па-беларуску з вуст нашых вучняў! Гэта сведчыць аб тым, што наша моладзь імкнецца зберагчы, захаваць сваё роднае слова.