14 верасня 2023 года ў групе падоўжанага дня № 2 сярод першых класаў прайшла гульня-віктарына «Што нам восень прынесла?»
Разам з дзяцьмі мы размаўлялі, калі прыходзіць да нас восень, па якіх прыкметах мы яе сустракаем, і безумоўна пра ўраджай, які нам даравала восень.
Хлопчыкі і дзяўчынкі адправілісь падарожнічаць у лес за грыбамі, а потым пайшлі на агарод збіраць садавіну і гародніну. З задавальненнем дзеці разгадывалі загадкі і выконвалі розныя заданні. Таксама паслухалі вершы і паданне аб вітамінах і іх карысці для росту і развіцця дзіцячага арганізма. Ва ўсіх быў радасны і эмацыянальны настрой!