багацце людзей
не бывае багацей за іх родную мову.
Якуб Колас
21 лютага 2024 года ў бібліятэцы дзяржаўнай навучальнай установы “Сярэдняя школа № 28 г. Магшлева”адбылася літаратурная бяседа ля тэматычнай кніжнай выставы пад назвай “Дала нам маці гэту мову”, прысвечанай Міжнароднаму Дню роднай мовы – 21 лютага.
На выставу завіталі вучні дзяржаўнай установы адукацыі. Тут яны азнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, прачыталі вершы і ўрыўкі з прозы класікаў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Васіля Жуковіча, Міхася Пазнякова, Пімена Панчанкі, Алеся Адамовіча, а таксама – пісьменнікаў-сучаснікаў Прыдняпроўскага краю Аляксея Пысіна, Аркадзя Куляшова, Алеся Казекі, Васіля Карпечанкі і іншых аўтараў беларускага лірычнага верша і прозы.
Увазе наведвальнікаў бібліятэкі была прапанавана прэзентацыя “Аб родных мовах”, а таксама – відэафільм “Найлепшая ў свеце ты, родная мова”.
Зараз выстава размешчана ў памяшканні бібліятэкі дзяржаўнай установы адукацыі. Запрашаем усіх наведвальнікаў школы, а таксама – бацькоў вучняў, завітаць да нас на гэту выставу, прысвечаную Дню роднай мовы.
Будзем шчыра вітаць вас тут!
Ірына Васільеўна Паўловіч, загадчык бібліятэкі
дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 28 г. Магілева»