У любімай мове, роднай, наскай,
Ах, якія словы: “Калі ласка!..”
Як звіняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё ідуць са мною.
Захапляльна, з вялікім душэўным уздымам пачаўся Міжнародны дзень роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №28 г. Магілёва”. Пры ўваходзе ў рэкрэацыю школы была наладжана святочная сустрэча вучняў і настаўнікаў школы старшакласнікамі ў нацыянальных беларускіх касцюмах. Гучалі беларускія народныя песні.
З гэтай нагоды быў прыгожа аформлены інфармацыйны стэнд. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў займальных віктарынах, гулялі ў перакладчыкаў, свае адказы рэкламавалі на беларускамоўным дрэве. А свае пажаданні сябрам, настаўнікам, школе, Радзіме выказвалі на экраназаваным сэрцы.
З вялікім задавальненнем вучні пачатковых класаў разам з вядучымі выконвалі элементы беларускіх танцаў.
Вядучыя раздавалі вучням і настаўнікам буклеты з выказваннямі беларускіх мастакоў слова, з добрымі шчырымі пажаданнямі аб міры і сяброўстве.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Чукава Надзея Паўлаўна