25 мая 2017 года беларуская грамадскасць ушаноўвае памяць славутага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча – 100-годдзе з дня яго смерці.
На вялікі жаль, паэт пайшоў з зямнога жыцця вельмі рана, у 25 гадоў, але пакінуў пасля сябе неўміручую спадчыну: вершы, паэмы, апавяданні, пераклады…
Творчасць М.Багдановіча – гэта цэлае жыццё. У адзіным, выдадзеным пры яго жыцці зборніку “Вянок”, выявіліся мары і спадзяванні паэта, яго думкі пра надзённае, пра сэнс жыцця чалавека.
На думку паэта, чалавечае жыццё вельмі кароткае і пражыць яго трэба з высокім напалам, ярка, хвалююча. Пасля сябе чалавек павінен пакінуць след, добрую памяць:
“Жывеш не вечна, чалавек,
Перажыві ж у момант век!..
Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай…”
Максіма Багдановіча часта называюць зоркай беларускай паэзіі. Яго параўноўваюць з метыярытам, які, згараючы, асвятляе ўсё вакол сябе. “Надтрэснутае сэрца” яго да канца заставалася мужным, гераічным, бо паэт бясконца верыў у свой народ і родны край.
Паэзія вялікага чалавека сагравае і сённяшняе наша жыццё. З нагоды 100-годдзя смерці Максіма Багдановіча ў бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілева” аформлена тэматычная выстава “Паэт светлае красы”. Няхай жа вечна ззяе нязгасная зорка Максіма і жыве яго неўміручая паэзія!