Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі…
Вацлаў Ластоўскі
17 лютага 2022 года, у беларускамоўны чацвер — напярэдадні свята Міжнароднага дня роднай мовы, якое адзначаецца 21 лютага, у бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 28 г. Магилева» адбылася літаратурная гасцёўня, прысвечаная гэтай знамянальнай даце.
Мэтай мерапрыемства быў экскурс ў мінулае беларускай мовы, яе сённяшні стан і будучыню – тая тэма, якая хвалюе кожнага, хто не абыякавы да лёсу свайго народа.
Вучні адзінаццатага класа, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Астранкова Валянціна Цімафееўна, а таксама загадчык бібліятэкай Пауловіч І.В. прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве.
Гучала дзіўная музыка І. Лучанка на знакаміты верш Я.Купалы «Спадчына», а таксама — «Белавежская пушча».
Вядучыя прачыталі на памяць верш І.Пракаповіча «Пагавары са мной на мове, нашай роднай…».
Бібліятэкар прывяла кароткія факты з гісторыі ўзнікнення гэтага дня.
У нашай краіне – Рэспубліцы Беларусь свята адзначаецца з 2000 года.
Максім Танк, славуты пісьменнік Беларусі, пісаў: «Нашу беларускую мову не раз спрабавалі знішчыць, але ж данеслі яе да нас продкі. Няма ніводнага вобразу, з’явы, пачуцця, якіх не змагла б перадаць нам наша мова. Яна самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса».
Мерапрыемства прайшло ў дабразычлівай атмасферы, вучні выняслі для сябе
многі цівакавага і пазнавальнага.
Няхай гучыць слова жывое, ласкавае і гаваркое для ўсіх нас, бо гэта нашыя карані, што вельмі значна ў Год гістарычнай памяці, – захаваць жывую спадчыну свайго народа.
Ірына Васільеўна Паўловіч,
загадчык бібліятэкі
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 28 г. Магілева»