У 2017 годзе ў Беларусі ўрачыста адзначаецца 135-годдзе славутых паэтаў-класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча) (1882-1942) і Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча) (1882-1942), якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры беларусаў і пакінулі пасля сябе неўміручую спадчыну, адлюстраваную у іх самабытных творах : паэмах, вершах, апавяданнях і літаратурных казках.
З гэтай нагоды у чытальнай зале бібліятэкі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілева” на працягу года арганізавана і дзейнічае тэматычная кніжная выстава “Песняры роднага краю”.
Супрацоўнікі бібліятэкі таксама раяць азнаёміцца з кнігамі славутых аўтараў, якія ёсць у наяўнасці і разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў:
- Колас, Я. “На ростанях”: раман-трылогія.- Мінск: Мастацкая літаратура,2000.
- Колас, Я.“Родныя вобразы”: вершы, казкі жыцця, аповесць.- Мінск: Мастацкая літаратура, 2012.
- Колас, Я. “Новая зямля”, “Сымон-музыка”: паэмы.- Мінск: Мастацкая літаратура, 2009.
- Колас, Я. “Міхасёвы прыгоды”: вершы,апавяданні, казкі, паэма. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2001.
- Лужанін, М. “Колас расказвае пра сябе”: аповесць-эсэ.- Мінск:Мастацкая літаратура, 1997.
- Купала, Я. “Роднае слова”: вершы, паэмы, п”есы.- Мінск: Мастацкая літаратура, 2012.
- Купала, Я. “З кутка жаданняў”: вершы, паэмы, п”есы.- Мінск : Мастацкая літаратура, 2009.
- Купала, Я. “ П”есы, пераклады”.- Мінск: Мастацкая літаратура, 1992.
- Купала, Я. “Адвечная песня”: вершы і паэмы.- Мінск: Мастацкая літаратура, 2001.
- Лойка, А. “Як агонь, як вада…”: раман-эсэ пра Я.Купалу.- Мінск: Мастацкая літаратура, 1984.
- “Свай пачэсны пасад: кніга пра Янку Купалу”: — Мінск: Мастацкая літаратура, 1999.
Чытаць: 135-гадовы юбілей класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа