Последнее обновление сайта проведено 24. 04. 2025 года  

39 просмотров

Государственное учреждение образования

«Средняя школа № 28 г.Могилёва имени

Героя Советского Союза А.А.Мельникова»

 

г. Могилёв, ул. Вишневецкого, 12

Контактные телефоны: +375 222 700366, +375 222 645210

⇐ Вернуться на главную

Пісьменнікі Магілёўшчыны праводзяць шэраг мерапрыемстваў да 80-годдзя Вялікай Перамогі

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі пісьменнікі Магілёўшчыны праводзяць шэраг мерапрыемстваў.

Так, адбылася шчырая і даверлівая сустрэча вучняў 10-х і 11-х класаў сярэдняй школы № 28 імя Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава г. Магілёва з беларускім пісьменнікам Алесем Казекам, старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Чырвонай ніткай сустрэчы праходзіла тэма любові да Радзімы, неабходнасці зберажэння гістарычнай памяці і тэма генацыду савецкага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Алесь Казека распавядаў аб роднай зямлі, якая з’яўляецца жыватворнай крыніцай і натхненнем у яго творчасці. Вучні з непрытоенай увагай і зацікаўленасцю слухалі аўтара, натхняліся яго вершамі.

Падчас сустрэчы завязалася цікавая гутарка з паэтам, у якой старшакласнікамі былі ўзняты філасофскія пытанні існасці мэтаў чалавечага жыцця.

Алесь Казека на прыкладзе паэмы «Марыйка» расказаў аб пакутах беларускага народа пад нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады вайны і пра жудасны лёс беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі.

Падчас прагляду відэазапісу пастаноўкі па паэме «Марыйка» ў вачах вучняў адбіваўся не толькі непраходзячы боль за трагічныя лёсы сваіх продкаў, якія трапілі ў пекла вайны, але і трывога і надзея. Надзея на тое, што гэтае зло больш ніколі-ніколі не вернецца на нашу зямлю.

Пісьменнік таксама наведаў школьны этнаграфічны музей. Экспанаты, прадстаўленыя ў музеі, адлюстроўваюць гаспадарчую дзейнасць, хатні побыт, абрадавую практыку, узоры мастацкай творчасці сялян Магілёўшчыны канца XIX – пачатку XX ст. Вельмі ўразіла Алеся Казеку афармленне музея, якое яскрава акунула яго ў далёкае вясковае дзяцінства, рэдкія рэлігійныя кнігі, выдадзеныя ў пачатку ХХ ст., люлька, вырабленая з кары ў 1922 годзе, старадаўнія жорны.

Напрыканцы сустрэчы адбылася невялікая аўтограф-сесія. Аўтар падпісаў свае кнігі, набытыя напярэдадні вучнямі і настаўнікамі ў кнігарнях Магілёва. Прысутныя шчыра падзякавалі Алесю Мікалаевічу за змястоўную, цікавую і пазнавальную сустрэчу.

Крыніца


Пісьменнікі Магілёўшчыны праводзяць шэраг мерапрыемстваў да 80-годдзя Вялікай Перамогі
Пісьменнікі Магілёўшчыны праводзяць шэраг мерапрыемстваў да 80-годдзя Вялікай Перамогі
Пісьменнікі Магілёўшчыны праводзяць шэраг мерапрыемстваў да 80-годдзя Вялікай Перамогі
Пісьменнікі Магілёўшчыны праводзяць шэраг мерапрыемстваў да 80-годдзя Вялікай Перамогі
Пісьменнікі Магілёўшчыны праводзяць шэраг мерапрыемстваў да 80-годдзя Вялікай Перамогі
Пісьменнікі Магілёўшчыны праводзяць шэраг мерапрыемстваў да 80-годдзя Вялікай Перамогі

 

 
 
 
 
 
 
 


Министерство образования Республики Беларусь
Главный информационно-аналитический центр Министерства образования Республики Беларусь
Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования»
МГОИРО
Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
Интернет-портал "Молодёжь Беларуси"
Детский правовой сайт
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр туризма и краеведения детей и молодежи «Паруса» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр творчества детей и молодёжи «Эверест» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Центр творчества детей и молодёжи «Родничок» г. Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Многопрофильный центр по работе с детьми и молодёжью «Юность» г.Могилёва»
Государственное учреждение дополнительного образования «Эколого-биологический центр детей и молодёжи г. Могилёва»
БЕЛОРУССКО-РОССИЙСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ
Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия
Учреждение образования «Могилёвский государственный машиностроительный профессионально-технический колледж»
Государственное учреждение образования «Могилевский городской центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»
Центры, дружественные подросткам
Молодёжный парламент при Могилёвском городском Совете депутатов