21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ў 1999 годдзе. У кожнага чалавека ёсць толькі адзіная мова, якая з’яўляецца для яго роднай і найдаражэйшай.
У гэты святочны дзень у бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва” увазе наведвальнікаў была прапанавана тэматычная кніжная выстава “Мілагучная, дзіўная мова мая”, прымеркаваная да гэтай падзеі.
Выставу наведалі выхаванцы аздараўленчага лагера дзённага знаходжання “Крынічка”, які дзейнічае ва ўстанове адукацыі падчас дадатковых зімовых вакацый для вучняў першых і другіх класаў. Дзеці азнаёміліся з літаратурай на беларускай мове і выказалі сваё жаданне чытаць і размаўляць на роднай мове не толькі ў гэты святочны дзень, але і вывучаць, дакладна ведаць і разумець мілагучную матчыну мову. Бо хто цураецца мовы сваёй, той не ведае гісторыю свайго народа, яго мінулае і сучаснае.
Няхай гучыць родная мова! Прыходзьце да нас у бібліятэку на выставу. Заўсёды чакаем вас тут!
Ирина Васильевна Павлович, заведующий библиотекой
государственного учреждения образования
«Средняя школа №28 г. Могилёва»