Тыдзень з 19 па 23 верасня 2022 г. аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Тыднем роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».
На працягу тыдня мы прапануем усім вам прыняць удзел у мерапрыемствах, якія дапамогуць удасканаліць веданне роднай мовы, праявіць свае творчыя здольнасці па стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў, у пісьмовай форме паразважаць над пытаннем «За што я люблю родную зямлю?», паўдзельнічаць у анлайн-акцыі «Натхнёныя Бацькаушчынай» і зняць ўласны відэасюжэт пра знакамітых беларусаў . Больш падрабязную інфармацыю пра цікавыя, займальныя, павучальныя, творчыя мерапрыемствы, што праводзяцца ў рамках Тыдня роднай мовы, можна атрымаць ТУТ!
Чакаем вашага актыўнага ўдзелу ў Тыдні роднай мовы!