«Стаіць так велічна, як волат,
Цудоўны горад на Дняпры…»
25 лютага 2021г. у адзіны дзень беларускага маўлення ў вучняў 3-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва” прайшло мерапрыемства “Магілёў – мая малая Радзіма”.
У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся пра гісторыю гарадской ратушы, мемарыяла “Буйніцкае поле”. Завочна павандравалі па вуліцы Мельнікава, пачулі легенду пра паходжанне г. Магілёва.
Напрыканцы мерапрыемства прагучала пажаданне вучням вырасці дастойнымі людзьмі, любіць і берагчы свой родны кут.
Ала Іванаўна Мацкевіч, настаўнік малодшых класаў