22 лістапада 2018 года ў групе падоўжанага дня вучні 2 “А” і 2 “Б” класаў адправіліся ў “Падарожжа ў краіну фанетыкі”. Мэтай мерапрыемства было выхоўваць у вучняў беражлівае станаўленне да беларускай мовы і развіцце цікавасці да вывучэння роднай мовы.
У час падарожжа вучні падзяліліся на дзве каманды і з захапленнем уключыліся ў работу. За выкананне заданняў каманды атрымлівалі “сонейка” ці “хмарку”. Вучні выканалі шмат заданняў, якія садзейнічалі лепшаму засваенню беларускай мовы, узбагачэнню слоўнікавага запасу, сістэматызацыі школьных ведаў.
Таццяна Сяргееўна Лабкова, выхавацель групы падоўжанага дня
дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №28 г. Магілёва»