Пашырыць лексікон вучняў – з такой ініцыятывай выступілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №28 г. Магілёва”. 16 сакавіка ў чарговы беларускамоўны чацвер яны прапанавалі вучням прыгадаць некаторыя неалагізмы.
Для паспяховага высвятлення лексічнага значэння новых слоў у дапамогу вучням былі адрасаваны падказкі-цікавінкі. Так, кожнае з зашыфраваных новаўтварэнняў падавалася з намёкам на пэўную літару, якая складае слова. Напрыклад, пра літару “р” паведамлялася, што яна нагадвала старажытным фінікійцам галаву чалавека. І такая пазнавальная інфармацыя – пра ўсе літары ў канкрэтных словах.
Забаўляльна-навуковая гульня не толькі паглыбіла веды, але і абумовіла пазітыўны настрой вучняў.