У чарговы беларускамоўны чацвер у дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г.Магілёва” завіталі госці – настаўнікі і вучні магілёўскіх устаноў адукацыі. Яны сталі ўдзельнікамі пасяджэння школы музейнага актыву “Прамень”.
Адкрыла пасяджэнне школы кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея “Спадчына” В. Ц. Астранкова, якая прэзентавала прысутным работу музея, прадставіла сістэму падрыхтоўкі вучняў-экскурсаводаў.
Затым удзельнікі пасяджэння наведалі і сам музей. Падчас экскурсіі, якую правялі вучні 11 класа Аліна Пагірская і Максім Пачынкоў, госці з задавальненнем пазнаёміліся з прыладамі працы нашых продкаў, пагушкалі сапраўдную люльку, паглядзелі, якімі рэчамі карысталіся ў побыце беларусы ў мінулым стагоддзі.
А потым гасцей установы адукацыі запрасілі ў актавую залу, дзе ім прапанавалі прагледзець спектакль па п’есе А. Макаёнка “Трыбунал”. У якасці акцёраў выступілі вучні – удзельнікі гуртка “Спадчына”.
Вось так насычана прайшоў чарговы беларускамоўны дзень у сярэдняй школе № 28!